ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 14 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2021, 11:04

"Цмокі-Мінск" прайгралі "Хімкам" у матчы Адзінай лігі ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пацярпелі дзявятае паражэнне запар у матчах у Адзінай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Учора ў сваім 19-м паядынку мінчане прайгралі на выездзе "Хімкам" з лікам 65:89 (16:20, 17:29, 13:19, 19:21). Самым выніковым у складзе "драконаў" стаў Уладзіслаў Блізнюк, які набраў 15 ачкоў.

Да гэтага падапечныя Расціслава Вергуна атрымалі ўсяго дзве перамогі і па-ранейшаму займаюць апошняе, 13-е, месца ў табліцы "банкаўскага" турніру. Лідзіруюць баскетбалісты піцерскага "Зеніта", у якога 18 вікторый, казанскі УНІКС і маскоўскі ЦСКА выйгралі па 15 матчаў.

Свой наступны паядынак "Цмокі-Мінск" правядуць 4 красавіка ў Пермі супраць мясцовага клуба "Парма". Пермская каманда знаходзіцца на дзявятай пазіцыі ў турнірнай табліцы, перамогшы ў сямі з 18 праведзеных матчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі