Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2021, 12:18

Ціраспаль, Зальцбург і Манака прымуць матчы за выхад у групу Лігі чэмпіёнаў

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных палях Еўропы сёння адбудуцца стартавыя сустрэчы накаўт-раўнда за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Малдовы футбалісты "Шэрыфа" прымуць у Ціраспалі харвацкае "Дынама" з Заграба. У 3-м кваліфікацыйным раўндзе малдаўскі клуб узяў верх над сербскай "Црвенай Звездай" з Бялграда, а дынамаўцы былі мацнейшымі за польскую "Легію" з Варшавы.

Віцэ-чэмпіён Украіны данецкі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у "Манака". Да гэтага гаспадары перамаглі чэшскую "Спарту" з Прагі, а ўкраінскі клуб адолеў бельгійскі "Генк".

Аўстрыйскі "Зальцбург" згуляе на сваёй арэне з дацкім "Брондбю". Для названых каманд гэта першая сустрэча ў цяперашняй чэмпіёнскай Лізе.

Яшчэ тры матчы плэй-оф пройдуць заўтра. Балгарскі "Лудагорац" з Разграда, які выбіў з турніру салігорскі "Шахцёр", сустрэнецца на выездзе са шведскім "Мальмё". У Лісабоне партугальская "Бенфіка" прыме нідэрландскі ПСВ з Эйндхрвена, а ў Берне швейцарскі "Янг Бойз" будзе сапернічаць з венгерскім "Ферэнцварашам" з Будапешта.

Матчы ў адказ за тое, каб трапіць у групавы этап галоўнага кантынентальнага турніру, адбудуцца 24 і 25 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі