ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2021, 12:24

Ціхан: мы абяцаем прыкласці ўсе сілы і паказаць на Алімпіядзе максімальны вынік

Іван Ціхан
Іван Ціхан

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прыкладуць усе сілы, каб паказаць на Алімпійскіх гульнях у Токіа максімальны вынік. Аб гэтым сёння заявіў капітан беларускай спартыўнай дэлегацыі Іван Ціхан у час урачыстых провадаў беларускіх спартсменаў на ХХХII летнія Алімпійскія гульні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, усе алімпійцы, абяцаем, што прыкладзём усе сілы і пакажам максімальны вынік на Алімпійскіх гульнях, каб падтрымаць гонар нашага сцяга і краіны на міжнароднай арэне", - сказаў Іван Ціхан.

Ён адзначыў, што Алімпійскія гульні - гэта важны экзамен для кожнага спартсмена. "Мы ведаем, што ў момант правядзення Алімпійскіх гульняў уся краіна, увесь народ будуць падтрымліваць, перажываць і балець за нас. І мы ўсведамляем ступень адказнасці і надзеі, якія ўскладае дзяржава на кожнага спартсмена і трэнера", - падкрэсліў Іван Ціхан.

Асаблівую ўдзячнасць капітан беларускай дэлегацыі выказаў дзяржаве за забеспячэнне ўмоў для падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў. "Нягледзячы на тое, што алімпійскі цыкл стаў на год даўжэйшы, нягледзячы на пандэмію, у Беларусі было прынята правільнае рашэнне не закрываць спартыўныя базы. Гэта дало магчымасць спартсменам падтрымаць і развіць спартыўную форму, дастойна выглядаць на спаборніцтвах у гэтым годзе і ўпэўнена падысці да Алімпійскіх гульняў", - сказаў спартсмен.

Ад імя беларускай спартыўнай дэлегацыі ён уручыў кіраўніку дзяржавы памятны сувенір - набор з 34 значкоў "Токіа-2020" з выявай летніх алімпійскіх відаў спорту, лагатыпа каманды Team BY і ўзораў, выкананых у вобразе беларускіх культурных сімвалаў, аналагічных тым, што нанесены на спартыўную алімпійскую экіпіроўку.

Са словамі парады да беларускай спартыўнай дэлегацыі звярнулася таксама старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" чэмпіёнка Алімпіяды 1972 года ў Мюнхене Антаніна Кошаль. "Вы едзеце абараняць сваю радзіму. Бо гэта як вайна", - адзначыла яна. Спартсменка пажадала, каб пасля прыбыцця ў Токіа члены беларускай дэлегацыі трымаліся як адно цэлае, падтрымлівалі адзін аднаго. "Думаю, у вас усіх усё атрымаецца", - сказала яна.

Дзелячыся асабістымі ўспамінамі, уражаннямі, алімпійская чэмпіёнка прызналася: "Так прыемна, калі праз 50 гадоў дастаеш медаль і гаворыш сабе: няўжо гэта была я, няўжо я змагла. Глядзіш і ганарышся".

"Хачу пажадаць, каб вы ўсе змаглі, - звярнулася Антаніна Кошаль да беларускай алімпійскай дэлегацыі. - Зрабіце так, каб гэту гісторыю вы ўспаміналі з гордасцю, з пачуццём абавязку, які вы выканалі, і мы ўсе будзем вамі ганарыцца, нягледзячы ні на што. Поспехаў, трымайцеся, праявіце сілу волі, характар, змагайцеся да апошняй каплі крыві, не адступайце ні на крок!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі