Фота з архіва
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Ганна Церах атрымала перамогу на заключным этапе шматдзённай велагонкі Giro delle Marche in Rosa ў Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Традыцыйная велагонка італьянскага нацыянальнага календара праходзіла па дарогах вобласці Марке на працягу трох дзён. Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за сто дзяўчат, у тым ліку беларуская прадстаўніца славенскай каманды BTC City Ljubljana Zhiraf Ambedo Ганна Церах.
На стартавым этапе ў Рэканаці Церах паказала 47-ы рэзультат, на другой гонцы з фінішам у Віла Мусоне заняла 3-е месца, а на трэцім этапе ў Афідзе фінішавала першай. У генеральнай класіфікацыі Giro delle Marche in Rosa перамогу атрымала італьянка Асія Дзантоне.-0-