Фота з архіва
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Ганна Церах выйграла чарговае золата на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У трэці дзень спаборніцтваў лідар жаночай нацыянальнай каманды паказала лепшы рэзультат у омніуме - дысцыпліне веласпорту, якая ўключае ў сябе спаборніцтвы ў скрэтчы, тэмпавай гонцы, гонцы на выбыванне і гонцы па ачках. Пятае месца сярод дзяўчат заняла яшчэ адна беларуска Паліна Конрад, сёмай у гэтым відзе праграмы стала Таісія Насковіч. У омніуме ў мужчын наш Яўген Каралёк размясціўся сёмым, а ў юніёраў Мікіта Бабовіч замкнуў топ-5.
Гэта перамога стала для Ганны Церах другой на чэмпіянаце Расіі, раней беларуска заваявала медаль вышэйшай пробы ў гонцы па ачках. Таксама ў актыве нашай спартсменкі золата ў індывідуальнай гонцы праследавання ў рамках Кубка Расіі, дзе Церах устанавіла новы нацыянальны рэкорд. Спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу завершацца сёння.-0-