Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2019, 17:23

Цэнтр па фігурным катанні Аляксея Ягудзіна адкрыты ў Мінску

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр па фігурным катанні алімпійскага чэмпіёна расіяніна Аляксея Ягудзіна адкрыты сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шмат часу праводжу ў Беларусі. Даўно выношваў ідэю стварэння ўласнай школы, і вось цэнтр фігурнага катання Аляксея Ягудзіна адкрыты ў Мінску. Настаў час дзяліцца атрыманымі ведамі і вопытам", - сказаў знакаміты спартсмен.

Аляксей Ягудзін, алімпійскія чэмпіёны ў парным катанні Таццяна Тацьмяніна і Максім Марынін і дзіцячы трэнер Паліна Шаляпень правялі майстар-клас для юных спартсменаў, удзел у ім прынялі амаль 250 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вядомы расійскі трэнер па фігурным катанні Таццяна Тарасава выказала надзею, што ў спарткомплексе будзе выхавана не адно пакаленне любіцеляў фігурнага катання і хакея. "Вельмі рада, што школу ўзначаліць мой лепшы вучань. Спадзяюся, вопыт расійскіх калег дапаможа беларускім атлетам неаднаразова падняцца на п'едэсталы гонару сусветных і еўрапейскіх форумаў", - сказала яна.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, знакаміты расійскі трэнер Алег Васільеў.

Цэнтр фігурнага катання Аляксея Ягудзіна будзе рыхтаваць дзяцей ва ўзросце ад трох да дзевяці гадоў. Маладыя фігурысты змогуць займацца па ўнікальнай праграме, распрацаванай вядучымі спецыялістамі. Аляксей Ягудзін будзе дапамагаць і вопытным спартсменам. Работа з беларускай нацыянальнай зборнай па фігурным катанні на каньках - адзін з напрамкаў дзейнасці цэнтра. Ініцыятыву адкрыцця цэнтра падтрымалі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Беларускі саюз канькабежцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі