Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 верасня 2021, 12:15

Тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія баксёры на Гульнях краін СНД у Казані

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія баксёры на Гульнях краін СНД у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Свой уклад у скарбонку беларускай дружыны ўнеслі прадстаўнікі айчыннай школы бокса. У вазе 60 кг вызначыўся Кірыл Станкевіч. У катэгорыі 66 кг медаль выйграў Уладзіслаў Кузняцоў. Яшчэ адна ўзнагарода ў Мікіты Бруева (70 кг).

Такім чынам, беларускія спартсмены ўжо выйгралі ў Казані два золаты, дзевяць сярэбраных і шэсць бронзавых узнагарод. Яны займаюць шостае месца ў агульным заліку мультыспартыўнага форуму.

Тройку мацнейшых складаюць дружыны Расіі (40-15-12), Узбекістана (14-14-8) і Казахстана (6-12-27).

Гульні краін СНД завершацца 11 верасня. У іх прымаюць удзел 1139 спартсменаў ад 14 да 23 гадоў. У праграму спаборніцтваў уключаны 16 відаў спорту, у якіх рызыгрываюцца 182 камплекты ўзнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі