Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2022, 11:52

Тры расійскія пары занялі ўвесь п'едэстал гонару на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Таліне разыграны першы камплект узнагарод. Усе медалі ў парным катанні заваявалі дуэты з Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першае месца з трыма сусветнымі рэкордамі (у кароткай і адвольнай праграмах, а таксама па суме балаў) занялі дзеючыя чэмпіёны свету Настасся Мішына і Аляксандр Галямаў, якія набралі ўвогуле 239,82 ачка. Сярэбраныя ўзнагароды дасталіся таксама іх суайчыннікам Яўгеніі Тарасавай і Уладзіміру Марозаву, чый рэзультат 236,43 бала. Бронза ў Аляксандры Байковай і Дзмітрыя Казлоўскага (227,23).

Беларуская пара Багдана Лукашэвіч - Аляксандр Сцяпанаў замкнула дзясятку мацнейшых, набраўшы 161,76 ачка.

14 студзеня на чэмпіянаце Еўропы ў Эстоніі будуць разыграны медалі ў мужчынскім адзіночным катанні, дзе нашу краіну прадстаўляе Канстанцін Мілюкоў. Пасля кароткай праграмы фігурыст ідзе 18-м, лідзіруе расіянін Андрэй Мазалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі