Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2020, 13:03

Тры прадстаўнікі "Энергетыка-БДУ" ўвайшлі ў зборную 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу тры прадстаўнікі мінскага "Энергетыка-БДУ" ўключаны ў сімвалічную зборную 16-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля сенсацыйнай гасцявой вікторыі "студэнтаў" над 15-разовым чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ (1:0) у лік 11 найлепшых футбалістаў мінулага тура ўвайшлі аўтар пераможнага гола ўзбекскі паўабаронца Шахбаз Умараў, а таксама яго партнёры па камандзе галкіпер Дзяніс Садоўскі і абаронца Арцём Шкурдзюк. Акрамя таго, у зборную тура трапілі два ігракі салігорскага "Шахцёра" Віталь Лісаковіч і Дзмітрый Падстрэлаў, а таксама Аляксей Вакуліч ("Смалявічы"), Арцём Рахманаў ("Рух", Брэст), Андрэй Васільеў ("Нёман", Гродна), Максім Слюсар ("Славія", Мазыр), Арцём Мілеўскі ("Дынама", Брэст) і Сяргей Архіпаў ("Гарадзея").

Самым лепшым іграком стартавага тура другога круга 30-га нацыянальнага першынства быў прызнаны Віталь Лісаковіч, які разам з Джасурбекам Яхшыбоевым з "Энергетыка-БДУ" ўзначальвае бамбардзірскую гонку, забіўшы дзевяць мячоў.

Турнірнае становішча: БАТЭ (Барысаў) - 30 ачкоў (16 матчаў), "Шахцёр" - 30 (16), "Нёман" - 29 (15), "Энергетык-БДУ" - 29 (16), "Тарпеда-БелАЗ" - 26 (16), "Дынама" (Брэст) - 26 (16), "Дынама" (Мінск) - 23 (16), "Іслач" (Мінскі раён) - 23 (16), "Віцебск" - 22 (16), "Рух" - 22 (16), "Славія" - 21 (16), "Слуцк" - 18 (16), "Гарадзея" - 16 (16), "Мінск" - 15 (14), "Смалявічы" - 11 (15), "Белшына" (Бабруйск) - 7 (16).

У наступным туры сустракаюцца:

10 ліпеня

"Смалявічы" - "Іслач";

11 ліпеня

"Белшына" - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ - "Славія", "Шахцёр" - "Гарадзея";

12 ліпеня

"Энергетык-БДУ" - "Рух", "Дынама" (Мінск) - "Мінск", "Віцебск" - "Нёман".

Матч "Дынама" (Брэст) - "Слуцк" перанесены на 12 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі