ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2022, 13:47

Тры прадстаўнікі Беларусі пазмагаюцца за ўзнагароды этапу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы

Фота з архіва
Фота з архіва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры прадстаўнікі Беларусі паспяхова пераадолелі кваліфікацыйны раўнд да фіналаў асобных практыкаванняў на другім этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у катарскім горадзе Доха, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах мужчын Дзмітрый Гурыновіч пазмагаецца за ўзнагароды ў практыкаваннях на кольцах, а Ягор Шарамкоў выступіць у вырашальнай стадыі ў апорным скачку. У жанчын Настасся Сманцэр кваліфікавалася ў фіналы практыкаванняў на бервяне, вольных практыкаваннях і на брусах рознай велічыні. Фіналы этапу Кубка свету ў сталіцы Катара пройдуць сёння і заўтра.

На мінулым тыдні беларускія гімнасты заваявалі 4 узнагароды стартавага кубкавага этапу, які праходзіў у нямецкім Котбусе. Ягор Шарамкоў быў лепшым у вольных практыкаваннях, Настасся Сманцэр тройчы падымалася на п'едэстал гонару: у яе актыве серабро ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі