4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры медалі заваявалі беларускія спартсмены на Гран-пры Масквы на велатрэку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень у мэдысане беларусы Раман Цішкоў і Яўген Каралёк занялі другое месца. У падагульняючым пратаколе вышэй аказаліся толькі расіяне Леў Гонаў і Глеб Сырыца, якія апярэдзілі беларускі дуэт на фінішы.
Як паведамлялася, Яўген Каралёк на трэку ў спарткомплексе "Крылацкае" ў Маскве перамог у гонцы па ачках і омніуме.
У Гран-пры Масквы - 2019 прынялі ўдзел атлеты з 20 краін. Турнір дае магчымасць спартсменам набіраць рэйтынгавыя ачкі для ўдзелу ў этапах Кубка свету - адборачных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020.
Веласпорт на трэку ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. На веладроме "Мінск-Арэны" з 27 па 30 чэрвеня 316 спартсменаў разыграюць 20 камплектаў узнагарод.-0-