ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2021, 09:21

Тры беларускія валейбалісткі трапілі ў зборную 11-га тура расійскай суперлігі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія валейбалісткі трапілі ў сімвалічную зборную лепшых ігракоў 11-га тура расійскай суперлігі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы турніру ў Instagram, паведамляе БЕЛТА.

Лепшай дыяганальнай была прызнана ігрок "Ленінградкі" і зборнай Беларусі Настасся Гарэлік. На яе рахунку 37 ачкоў. Гэта лепшы рэзультат сезона. Настасся Гарэлік пабіла дасягненне Ксеніі Парубец з "Уралачкі-НТМК", якая набрала 36 ачкоў у матчы пятага тура суперлігі.

Лепшай блакіруючай стала Надзея Уладыка з "Мінчанкі" якая ў матчы супраць "Дынама-Краснадар" шэсць разоў перапыняла атакі саперніц, гуляючы каля сеткі, што з'яўляецца лепшым паказчыкам тура.

Лепшай даігроўшчыцай тура прызнана яшчэ адна прадстаўніца беларускай каманды Надзея Смірнова. Яна ў пераможным паядынку супраць краснадарскай дружыны (3:1) атрымала 17 ачкоў (16 у атацы плюс 1 на блоку), стаўшы самай рэзультатыўнай валейбалісткай матчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі