Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2022, 10:01

Тры беларускія хакеісты падпісалі кантракты з мінскім "Дынама"

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" аб'явіла аб падпісанні кантрактаў з трыма маладымі беларускімі ігракамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Двухбаковыя пагадненні з "зубрамі" заключылі Міраслаў Міхалёў (2003 г.н.), Ягор Ігнаценка (2003) і Сцяпан Звягін (2004). У мінулым сезоне юныя форварды выступалі за "Дынама-Маладзечна" ў экстралізе і "Мінскіх зуброў" у вышэйшай лізе. Міраслаў Міхалёў раней меў з "Дынама" пробны кантракт і нават правёў адзін матч у КХЛ. Што датычыцца Сцяпана Звягіна, то гэтым летам хакеіст вызначыўся закінутай шайбай у вароты санкт-пецярбургскага СКА на перадсезонным турніры.

Першы матч у рэгулярным чэмпіянаце новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі сталічнае "Дынама" правядзе 3 верасня супраць "Барыса". Сустрэча пройдзе на "Мінск-Арэне" і стартуе ў 16.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі