Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Іарданіі Амане прадаўжаецца чэмпіянат свету па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ранішняй праграме чацвярга адбыліся суцяшальныя паядынкі ў пяці вагавых катэгорыях у дзяўчат, барацьбу за медалі сёння прадоўжылі тры прадстаўніцы беларускай каманды. У вазе да 49 кг Ксенія Касценіч перамагла немку Фіёну Гасер (9:6) і выйшла ў вячэрнюю схватку за бронзу, дзе яе саперніцай стане Дуня Зітуні з Алжыра. У катэгорыі да 65 кг Настасся Команава адолела Чан Кан Ю з Кітайскага Тайбэя (6:1), процістаяць ёй у баі за трэцяе месца будзе Улдана Тлеўхан з Казахстана. Яшчэ адна беларуска Нурана Асадлі (да 43 кг) уступіла кітаянцы Хуан Сінь і выступленні на турніры завяршыла.
Змагацца за бронзу сёння вечарам таксама будзе Паліна Брагінец, якая трапіла ў медальную схватку пасля паражэння ва ўчарашнім паўфінале. Месца на подыуме ў вазе да 57 кг наша спартсменка аспрэчыць з венгеркай Барбарай Багер. Галоўным паядынкам вечара на іарданскім дыване з беларускім удзелам стане фінал у катэгорыі да 73 кг, дзе Ганна Пірская сустрэнецца з Мансі Латэр з Індыі. Пасля трох дзён юнацкага першынства свету ў актыве нашай каманды адзін медаль - напярэдадні золата ў вазе да 71 кг сярод барцоў грэка-рымскага стылю заваяваў Кірыл Валеўскі.-0-