16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандра Герасіменя чакае дзіця. Гэту інфармацыю ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" пацвердзіла галоўны трэнер беларускай каманды Наталля Шаламіцкая, паведамляе БЕЛТА.
Лідар жаночай зборнай у жніўні 2017 года выйшла замуж за вядомага плыўца Яўгена Цуркіна. Настаўнік каманды Наталля Шаламіцкая разлічвае, што Аляксандра вернецца да актыўнай кар'еры пасля нараджэння дзіцяці. "Мы рады за Сашу. Нараджэнне малога - вельмі адказная задача для жанчыны. Думаю, калі Герасіменя будзе адчуваць сябе нармальна, яна вернецца і яшчэ пакажа сябе. Мы яе вельмі чакаем, жадаем ёй моцнага здароўя і хутчэйшага вяртання да нас у каманду", - расказала Наталля Шаламіцкая.
Аляксандра Герасіменя ў ходзе сваёй кар'еры заваявала два сярэбраныя медалі на Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе і стала бронзавым прызёрам галоўных стартаў чатырохгоддзя ў 2016-м у Рыа-дэ-Жанэйра.-0-