Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 студзеня 2021, 09:03

Трое легіянераў мінскага "Дынама" вырашылі выступаць за хакейную зборную Беларусі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трое хакеістаў мінскага "Дынама" Шэйн Прынс, Франсіс Парэ і Дэні Тэйлар прынялі рашэнне выступаць за зборную Беларусі. Такая інфармацыя змешчана на сайце Федэрацыі хакея Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Улічваючы згоду ігракоў, у арганізацыі прынялі рашэнне ініцыяваць змену спартыўнага грамадзянства хакеістаў.

"Цяпер у адпаведнасці з правіламі Міжнароднай федэрацыі хакея пасля заканчэння тэрміну абавязковага спартыўнага каранціну, які складае 16 месяцаў з даты правядзення першага афіцыйнага матчу ў складзе беларускай каманды, ФХБ можа быць ініцыявана працэдура хадайніцтва перад IIHF аб атрыманні ігракамі права выступлення за нашу краіну ў афіцыйных турнірах", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі