Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2022, 13:13

Трэнеры беларускай "маладзёжкі" назвалі склад на спарынгі з футбалістамі Расіі і Казахстана

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) па футболе вызначыўся са складам на таварыскія матчы з равеснікамі з Расіі і Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Ясінскага да будучых спарынгаў будзе рыхтавацца 21 футбаліст:

варатары - Міхаіл Казакевіч ("Дынама", Брэст), Андрэй Кудравец (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы - Ян Скібскі ("Віцебск"), Леанарда Маскара-Капілевіч ("Севілья", Іспанія), Глеб Якушэвіч ("Мінск"), Ілья Маскаленчык ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Андрэй Макаранка, Ілья Свірыдзенка (абодва - "Шахцёр", Петрыкаў);

паўабаронцы - Кірыл Зіновіч ("Віторыя", Гімарайнш, Партугалія), Мікіта Дземчанка, Уладзіслаў Калінін, Дзмітрый Латыхаў (усе - "Дынама", Мінск), Глеб Роўда ("Іслач", Мінскі раён), Антон Сучкоў ("Нёман"), Мікіта Сакалоўскі ("Белшына", Бабруйск), Уладзіслаў Сугак ("Дынама", Брэст);

нападаючыя - Ілья Чарняк, Ягор Карпіцкі (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Уладзіслаў Ложкін ("Дынама", Мінск), Аляксей Анцілеўскі ("Тарпеда"-БелАЗ, Жодзіна), Кірыл Чарнавок ("Мінск").

Праз тыдзень, 21 верасня, беларуская "маладзёжка" ў Барысаве сустрэнецца з расійскай камандай, а 27 верасня на полі сталічнага стадыёна "Трактар" згуляе з казахстанскімі футбалістамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі