Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2017, 15:17

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі правільна падвёў біятланістак да асноўных стартаў КС - Скардзіна

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі правільна падвёў біятланістак да асноўных стартаў Кубка свету сезона-2017/2018. Такое меркаванне выказала член нацыянальнай жаночай каманды Надзея Скардзіна ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА.

"Калі ў мінулым сезоне рыхтаваліся раздзельна, па групах, то перад бягучымі стартамі ўся каманда трэніравалася разам. Далучыўся да нас і трэнер Альфрэд Эдэр, які раней працаваў з беларускай камандай. Разам са старшым трэнерам Фёдарам Свабодай у міжсезонні яны падвялі каманду да асноўных стартаў правільна. Для балельшчыкаў гэта відавочна. Усе пераканаліся цяпер у Францыі, які крок наперад зрабіла Ірына Крыўко, дабавілі іншыя дзяўчаты", - адзначыла Надзея Скардзіна.

Спартсменка таксама расказала пра новую вінтоўку, якая па-ранейшаму дае ёй магчымасць дакладна страляць, і пра тое, дзе правядзе надыходзячыя навагоднія святы.

Пасля трох этапаў Кубка свету сезона-2017/2018 гадоў Надзея Скардзіна ў агульным заліку займае 18-е месца са 164 ачкамі. Лепшыя страляючыя лыжнікі свету адновяць свае выступленні пасля калядных і навагодніх канікулаў 4 студзеня, калі ў нямецкім Оберхофе стартуе чацвёрты этап Кубка свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі