Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2018, 15:49

Трэнерскі штаб ХК "Дынама-Мінск" адпраўлены ў адстаўку

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб хакейнага клуба "Дынама-Мінск" адпраўлены сёння ў адстаўку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Як удакладнілі ў клубе, галоўны трэнер Гордзі Дуаер звольнены. З трэнерамі Сяргеем Стасем, Канстанцінам Кальцовым, трэнерам па варатарах Андрэем Кудзіным, трэнерам па фізпадрыхтоўцы Генадзем Лянга і трэнерам-селекцыянерам Юрыем Кузьмянковым кантракты скасаваны па пагадненні бакоў.

"Камандзе неабходны радыкальныя перамены, таму, абмеркаваўшы стан спраў сумесна з трэнерамі, мы прыйшлі да аднадушнай высновы, што спыненне супрацоўніцтва з цяперашнім трэнерскім штабам павінна надаць станоўчы імпульс нашай камандзе. Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты рэзкія рашэнні апраўданы, толькі так мы можам нешта змяніць. Аб тым, хто заменіць Гордзі Дуаера і яго асістэнтаў, будзе хутка аб'яўлена. Новы трэнерскі штаб пачне работу ў бліжэйшы час, каб падрыхтаваць каманду да матчу супраць "Трактара", - сказаў генеральны дырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.

Канадскі спецыяліст Гордзі Дуаер прыняў мінскую каманду летам мінулага года. У бягучым сезоне чэмпіянату КХЛ "Дынама" займае апошняе, 12-е, месца ў Заходняй канферэнцыі, ад зоны плэй-оф "зуброў" аддзяляе сем ачкоў.

Пасля невялікага перапынку ў чэмпіянаце хакеісты "Дынама" правядуць тры матчы на дамашняй пляцоўцы на "Чыжоўка-Арэне": 11 лістапада з чалябінскім "Трактарам", 13 лістапада з магнітагорскім "Металургам" і 16 лістапада з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі