Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2021, 19:17

Трэнерскі штаб біятлоннай зборнай Беларусі вызначыўся са складам на другі этап КС у Эстэрсундзе

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб біятлоннай зборнай Беларусі вызначыўся са складам на другі этап КС у Эстэрсундзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

Склад мужчынскай зборнай Беларусі такі: Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў. Апошні выкліканы ў асноўную каманду замест Рамана Ялётнава, які накіраваўся стартаваць у Кубку IBU.

У жаночай дружыне абышлося без змяненняў: Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена Кручынкіна, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна.

Другі этап Кубка свету па біятлоне, як і стартавы, прыме Эстэрсунд (Швецыя). Яго правядзенне намечана на 2-5 снежня. У праграме спаборніцтваў спрынтарскія гонкі, эстафеты і гонкі праследавання сярод мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі