Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Тэставыя спаборніцтвы дапамогуць лепш падрыхтаваць аб'екты II Еўрапейскіх гульняў - Петрышэнка

Спорт 14.05.2019 | 19:15
Стадыён "Дынама"
Стадыён "Дынама"

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэставыя спаборніцтвы дапамогуць лепш падрыхтаваць аб'екты II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра, намеснік старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў Ігар Петрышэнка, наведваючы стадыён "Дынама", дзе сёння праходзяць тэставыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стадыён "Дынама" будзе асноўным аб'ектам II Еўрапейскіх гульняў, дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, таму аргкамітэт сёння ацэньвае гатоўнасць інфраструктуры да маючай адбыцца мультыспартыўнай падзеі. Віцэ-прэм'еру паказалі, як арганізавана работа кантрольна-прапускных пунктаў, аператыўных штабоў на стадыёне, а таксама памяшканні рознага прызначэння - акрэдытацыйны цэнтр, месцы для работы прэсы, віп-ложы і інш.

Як адзначыў Ігар Петрышэнка, усе пытанні, звязаныя з нюансамі арганізацыі мерапрыемстваў на стадыёне, павінны вырашыць у сціслы тэрмін. "Па пытаннях, якія ўзнікаюць у ходзе нашай дыскусіі, прымаюцца аператыўныя рашэнні з боку Мінгарвыканкама (яны адказваюць за гэты аб'ект), ідзе працэс данастройкі і арганізацыі належнага ўзаемадзеяння ўсіх службаў і давядзення гэтай работы да аўтаматычнага рэжыму. Інакш кажучы, усе павінны працаваць хутка, якасна, зладжана, каб не дапусціць інцыдэнтаў рознага ўзроўню, а ў выпадку іх надыходу - аператыўна зрэагаваць з мінімальнымі адмоўнымі наступствамі", - сказаў ён.

Сённяшняе наведванне стадыёна і ацэнка тэставых спаборніцтваў - гэта планавая работа, якая дапаможа лепш падрыхтавацца да гульняў. "Рэзультаты яшчэ раз абмяркуем на рэспубліканскім аргкамітэце, дзе што не дадзелана. Час ёсць, цяпер на кожным аб'екце ўваходзім у рэжым апрабавання ў рэальных умовах II Еўрапейскіх гульняў", - дадаў віцэ-прэм'ер.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.