25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы стартаваў сёння ў "Мінск-Арэне", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Удзел у ім прымаюць 42 атлеты з Беларусі, Грузіі, Украіны, Узбекістана, Фінляндыі і Літвы. Медалі будуць разыграны ў мнагабор'і і фіналах асобных відаў. У асацыяцыі адзначылі, што сярод беларускіх спартсменаў за медалі мінскага турніру спаборнічаюць уладальнік залатой узнагароды ў апорным скачку на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы-2018 Святаслаў Драніцкі, прызёр этапаў Кубка свету Васіль Міхаліцын, а таксама ўладальнікі ліцэнзій на II Еўрапейскія гульні Ягор Шарамкоў і 15-гадовая Настасся Алістратава.
Завершацца спаборніцтвы 27 красавіка.
Спартыўная гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. З 27 па 30 чэрвеня ў "Мінск-Арэне" 90 атлетаў разыграюць 12 камплектаў узнагарод.-0-