ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2017, 09:35

Тэнісісты Мірны і Освальд выйгралі Кубак Крамля ў парным разрадзе

Філіп Освальд (злева) і Максім Мірны. Фота з афіцыйнага сайта турніру
Філіп Освальд (злева) і Максім Мірны. Фота з афіцыйнага сайта турніру

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і аўстрыйскі тэнісіст Філіп Освальд сталі пераможцамі парнага разраду Кубка Крамля, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нядзелю, 22 кастрычніка, у фінальным матчы беларуска-аўстрыйскі тандэм перамог Даміра Джумхура (Боснія і Герцагавіна) і Антоніа Санчыча (Харватыя) - 6:3, 7:5.

Максім Мірны дэбютаваў у розыгрышы Кубка Крамля ў 1996 годзе і пяты раз стаў яго трыумфатарам у парным разрадзе. Раней ён выйграваў маскоўскі турнір у дуэце з аўстралійцам Санданам Столе (2001), швейцарцам Роджэрам Федэрэрам (2002), індыйцам Махешам Бхупаці (2003) і расіянінам Міхаілам Южным (2005).

Для 40-гадовага Максіма Мірнага гэта 50-ы чэмпіёнскі тытул у спаборніцтвах мужчынскіх тандэмаў на турнірах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР).

У мужчынскім адзіночным разрадзе ўладальнікам Кубка Крамля-2017 стаў басніец Дамір Джумхур, які перамог у вырашальным паядынку літоўскага тэнісіста Рычардаса Беранкіса - 6:2, 1:6, 6:4. У жанчын перамагла немка Юлія Гергес, якая ўпэўнена перамагла ў фінале расіянку Дар'ю Касаткіну - 6:1, 6:2. У спаборніцтвах жаночых пар венгерка Тымея Бабаш і чэшка Андрэа Главачкава перамаглі ў фінале амерыканска-брытанскі дуэт Ніколь Мелічар / Ганна Сміт - 6:2, 3:6, 10:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі