Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2019, 12:39

Тэнісісты Іспаніі сталі ўладальнікамі Кубка Дэвіса

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісты зборнай Іспаніі сталі пераможцамі розыгрышу Кубка Дэвіса, які завяршыўся ў Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным матчы іспанцы перамагл каманду Канады з лікам 2:0. У першым адзіночным паядынку Роберта Баўтыста-Агут перамог Фелікса Аліясіма Оге 7:6 (7:3), 6:3, а затым лідар іспанскай каманды першая ракетка свету Рафаэль Надаль таксама ў двух сэтах перамог Дзяніса Шапавалава - 6:3, 7:6 (9:7).

Тэнісісты Іспаніі шосты раз сталі ўладальнікамі Кубка Дэвіса, канадцы ўпершыню дабраліся да фіналу гэтага прэстыжнага турніру.

Самай тытулаванай камандай планеты з'яўляецца зборная ЗША, якая 32 разы заваёўвала Кубак Дэвіса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі