Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2018, 11:26

Тэнісісты Харватыі другі раз выйгралі Кубак Дэвіса

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісты зборнай Харватыі другі раз у гісторыі сталі ўладальнікамі Кубка Дэвіса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку 107-га па ліку неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету харваты абыгралі каманду Францыі з лікам 3:1. На шляху да фіналу зборная Харватыі з такім жа рэзультатам перамагла тэнісістаў Канады і Казахстана, а ў паўфінале ўзяла верх над камандай ЗША з лікам 3:2. Усе сустрэчы, акрамя фінальнай, харваты праводзілі на сваіх пляцоўках.

Першы Кубак Дэвіса харвацкія тэнісісты заваявалі ў 2005 годзе.

Зборная Беларусі ў гэтым сезоне выступіла няўдала, уступіўшы ў гасцях аўстрыйцам (0:5), расіянам (2:3) і славакам (1:3). У наступным годзе беларускія тэнісісты будуць гуляць у другой групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі