Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2018, 17:46

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч уступіла расіянцы Настассі Паўлючэнкавай на старце турніру ў Токіа

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-е месца рэйтынгу WTA) уступіла расіянцы Настассі Паўлючэнкавай (28; WTA) з лікам 3:6, 4:6 у першым крузе турніру Toray Pan Pacific Open у Токіа з прызавым фондам $799 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Саперніца беларускі больш актыўна дзейнічала ў атацы і вызначылася моцнай падачай. Аляксандра Сасновіч дапусціла памылкі ў ключавых розыгрышах у геймах і завяршыла барацьбу ў першы крузе. У Токіа у ноч з панядзелка на аўторак уступіць у барацьбу на турніры і Вікторыя Азаранка, яна згуляе супраць японкі Курумі Нары.

У Санкт-Пецярбургу стартаваў прэстыжны турнір з прызавым фондам больш за $1 млн. Беларус Ілья Івашка паспяхова пераадолеў кваліфікацыю, абыграўшы расіяніна Яўгена Цюрнева - 7:6, 7:6. Яшчэ адзін прадстаўнік беларускай каманды Уладзімір Ігнацік уступіў Лукасу Мідлеру з Аўстрыі - 7:5, 6:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі