Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2022, 17:13

Тэнісістаў з Расіі і Беларусі не дапусцяць да ўдзелу ва Уімблдоне

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Уімблдона прынялі рашэнне не дапускаць тэнісістаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў турніры ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The New York Times.

Аб такім рашэнні выданню расказаў высокапастаўлены тэнісны чыноўнік.

На Уімблдоне павінны былі выступаць другая ракетка свету Данііл Мядзведзеў, восьмы нумар рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Андрэй Рублёў, Карэн Хачанаў (26-ы нумар міжнароднага рэйтынгу), Аслан Карацаў (30), Настасся Паўлючэнкава (15-ы нумар рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі), Дар'я Касаткіна (26), Вераніка Кудзярметава (29), Людміла Самсонава (31), Кацярына Аляксандрава (39) і іншыя.

Раней Міжнародная федэрацыя тэніса прыпыніла членства федэрацый тэніса Расіі і Беларусі і адмяніла ў гэтых краінах турніры. Таксама было пацверджана выключэнне расійскай і беларускай зборных са складу ўдзельнікаў Кубка Дэвіса і Кубка Білі Джын Кінг 2022 года. Аднак Жаночая тэнісная асацыяцыя і Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў дапусцілі тэнісістаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай у нейтральным статусе.

У гэтым годзе Уімблдон пройдзе з 27 чэрвеня па 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі