Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2021, 19:47

Таццяна Шаракова і Яўген Каралёк выйгралі золата чэмпіянату Беларусі па веласпорце на шашы

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таццяна Шаракова і Яўген Каралёк выйгралі золата чэмпіянату Беларусі па веласпорце на шашы ў індывідуальнай гонцы на час, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартах жанчын пераможца з Віцебскай вобласці завяршыла гонку на 25 км з падагульняючым рэзультатам 33 мін. 38,9 сек. Другое месца заняла мінчанка Ганна Церах - 34 мін. 24,8 сек. Бронзу выйграла яшчэ адна прадстаўніца Віцебскай вобласці Настасся Кіпцікава - 35 мін. 18,7 сек. Дарэчы, усе тры спартсменкі абараняюць колеры веласіпеднага клуба "Мінск".

У мужчын веласіпедысту з Гродзенскай вобласці перамогу на 25 км дыстанцыі прынёс рэзультат 30 мін. 24,9 сек. Станіслаў Бажкоў з Віцебскай вобласці заняў другое месца - 30 мін. 35,8 сек. Спартсмен з Брэсцкай вобласці Дзяніс Мазур выйграў бронзу - 30 мін. 38,8 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі