Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2019, 17:46

Таццяна Драздоўская выйграла серабро фіналу Кубка свету па парусным спорце ў Марсэлі

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяна Драздоўская заваявала сярэбраны медаль у класе яхт "Лазер-Радыял" у фінале Кубка свету па парусным спорце, які прайшоў у Марсэлі (Францыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі паруснага спорту.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася спартсменка з Літвы Вікторыя Андрулітэ. Бронзавы медаль дастаўся яхтсменцы з Харватыі Алене Вараб'ёвай.

Фінал Кубка свету ў Марсэлі сабраў больш за 300 яхтсменаў, якія змагаліся за перамогу ў розных класах яхт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі