Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Цяперашнія ўладальнікі трафея футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" ў барацьбе за выхад у фінал згуляюць з "Іслаччу" з Мінскага раёна. У другой паўфінальнай пары сыдуцца чэмпіён Беларусі мінскае "Дынама" і сярэбраны прызёр гродзенскі "Нёман". Першыя паўфінальныя сустрэчы пройдуць 16 і 17 красавіка, паядынкі ў адказ адбудуцца 7 і 8 мая. Фінальны матч 33-га па ліку кубкавага турніру намечана правесці 25 мая на полі жодзінскага стадыёна "Тарпеда".
У вырашальным паядынку мінулага сезона "Тарпеда-БелАЗ" перамог барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 і другі раз выйграў Кубак краіны. Больш за ўсіх ім валодалі футбалісты БАТЭ - 5 разоў. Па тры трафеі ў сталічнага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", брэсцкага "Дынама", "Гомеля" і бабруйскай "Белшыны". Па два разы кубак бралі мінскі МТЗ-РІПА, мазырская "Славія", наваполацкі "Нафтан" і жодзінскія тарпедаўцы, па разе выйгравалі сталічнае "Дынама-93", ФК "Мінск", гродзенскі "Нёман" і "Віцебск".-0-