Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 жніўня 2022, 17:27

"Тарпеда-БелАЗ" і "Мінск" адкрыюць 18-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" прымуць "Мінск" у першым паядынку 18-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У папярэднім туры абодва сённяшнія сапернікі дабіліся перамог на сваіх палях: тарпедаўцы разграмілі сталічны "Энергетык-БДУ" з вынікам 4:0, а "Мінск" быў мацнейшым за "Віцебск" - 2:0. У першым крузе цяперашняга першынства "Мінск" абыграў тарпедаўцаў на сваёй арэне з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы: "Слуцк" - "Энергетык-БДУ", "Віцебск" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Гомель" - "Белшына" (Бабруйск).

Лідары першынства свае паядынкі 18-га тура правядуць у нядзелю, 21 жніўня. Футбалісты БАТЭ прымуць на полі "Барысаў-Арэны" аўтсайдара турніру магілёўскі "Днепр", дзеючы чэмпіён краіны "Шахцёр" згуляе ў Салігорску з "Іслаччу" з Мінскага раёна, сталічнае "Дынама" ў сябе дома сустрэнецца з мазырскай "Славіяй". У апошняй гульні гэтага тура 22 жніўня брэсцкае "Дынама" на сваім стадыёне будзе сапернічаць з гродзенскім "Нёманам".

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ (Барысаў) - 33 балы (17 матчаў), "Шахцёр" - 33 (16), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 31 (16), "Іслач" (Мінскі раён) - 31 (17), "Дынама" (Мінск) - 31 (15), "Мінск" - 29 (17), "Гомель" - 28 (17), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 24 (17), "Нёман" (Гродна) - 23 (16), "Славія" - 23 (17), "Слуцк" - 18 (17), "Белшына" (Бабруйск) - 18 (17), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (17), "Віцебск" - 11 (17), "Дынама" (Брэст) - 10 (16), "Днепр" (Магілёў) - 9 (17).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 16 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі