17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" перамаглі "Гомель" з лікам 1:0 у заключным матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі і вярнуліся на 4-е месца ў турнірнай табліцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гуляючы ў гасцях, тарпедаўцы захавалі свае вароты, а ў самым пачатку другой палавіны армянскі легіянер жодзінцаў Камо Аганесян забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы.
Рэзультаты астатніх матчаў гэтага тура:
"Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Мінск) - 0:1,
БАТЭ (Барысаў) - "Віцебск" - 3:1,
"Дынама" (Брэст) - "Днепр" (Магілёў) - 3:0,
"Нёман" (Гродна) - "Гарадзея" - 2:1,
"Іслач" (Мінскі раён) - "Крумкачы" (Мінск) - 1:1,
"Славія" (Мазыр) - "Слуцк" - 1:2,
"Мінск" - "Нафтан" (Наваполацк) - 2:2.
Становішча ў лідзіруючай групе: "Шахцёр" - 56 ачкоў (розніца мячоў - 41-14), "Дынама" (Мінск) - 55 (34-13), БАТЭ - 54 (41-15), "Тарпеда-БелАЗ" - 44 (36-20), "Слуцк" - 43 (28-20). На апошнім 16-м месцы "Нафтан" - 9 ачкоў, крыху вышэй "Іслач" - 12, у "Славіі" 19 заліковых балаў.-0-