Мікіта Талапіла. Фота canucksarmy.com
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія галкіперы правялі чарговыя матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі сезона 2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на панядзелак па мінскім часе "Абатсфард" дома мінімальна абыграў "Калгары" - 1:0. Беларускі варатар каманды, якая перамагла, Мікіта Талапіла адбіў усе 30 кідкоў саперніка і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы. Гэты шатаўт стаў для нашага галкіпера чацвёртым у бягучым сезоне, у 30 матчах Талапіла атрымаў 14 перамог, яго каэфіцыент надзейнасці складае 2,74, працэнт сейваў - 89,6. Таксама ўдзел у паядынку прынялі беларусы Даніла Клімовіч ("Абатсфард") і Ілья Салаўёў ("Калгары").
Таксама мінулай ноччу адбылося дэрбі Пенсільваніі ў АХЛ, у якім "Ліхай Вэлі" на сваім лёдзе ўступіў "Уілкс-Барэ" з лікам 3:5. Беларускі галкіпер гаспадароў Аляксей Коласаў прапусціў чатыры разы пасля 21-га кідка, апошнюю шайбу госці закінулі ў пустыя вароты. У папярэднім матчы паміж гэтымі камандамі 15 сакавіка (3:1) мінчанін зрбіў 27 сейваў і стаў другой зоркай паядынку. У сярэднім пасля дзесяці гульняў у чэмпіянаце АХЛ Коласаў прапускае тры шайбы за гульню пры 88 працэнтах адбітых кідкоў.-0-