Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2021, 15:27

Талай: спартсмены выступалі за радзіму з нашым дзяржсцягам і будуць прадаўжаць гэта рабіць

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены выступалі за радзіму з нашым дзяржсцягам і будуць прадаўжаць гэта рабіць. Аб гэтым заявіў журналістам вядомы грамадскі дзеяч, паралімпіец, матыватар, рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні Аляксей Талай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, спартсмены, змагаліся на нашу радзіму і будзем прадаўжаць гэта рабіць з нашым дзяржаўным сцягам. Каб ён узнімаўся, каб гучаў гімн нашай краіны. Калі недзе нехта нам будзе нешта забараняць, мы створым альтэрнатыўныя гульні і спаборніцтвы", - сказаў Аляксей Талай.

Паводле яго слоў, інцыдэнт у Латвіі з дзяржсцягам не паддаецца разуменню. "Вельмі сумна, што сёння наш некалі братэрскі народ праз сваіх палітыкаў трансліруе ў свет такую агрэсію. Гэта недапушчальна, і мы нікому не дазволім з сабой так абыходзіцца. Мы абавязкова пераможам, як некалі перамаглі нашы дзяды і прадзеды. І гэты крызіс калі-небудзь скончыцца. Таму я заклікаю: дарагія нашы партнёры, будзьце разважлівымі людзьмі. Адэкватна думаць - гэта вельмі важна. Гэты свет шматгранны, і ў ім пражывае дастатковая колькасць людзей, які маюць пачуццё ўласнай годнасці, гордасці за сябе і за сваю дзяржаву. Тыя, якія будуць з намі. Паверце, так будзе", - адзначыў паралімпіец.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што часта заходнія краіны спрабуюць нечаму вучыць Беларусь, зрабіць у нечым вінаватай. "Слухайце, вы паглядзіце на сваю гісторыю. Гэта немагчыма, калі сёння гэтыя краіны спрабуюць нас вучыць, як нам жыць", - падкрэсліў Аляксей Талай.

Паралімпіец і грамадскі дзеяч адзначыў: народ Беларусі не забыў подзвіг франтавікоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. "Я заклікаю ўсіх нашых замежных партнёраў: абдумайцеся, тут у вас нічога не атрымаецца. А вашы патугі, наадварот, нас з'ядноўваюць, робяць нас мудрэйшымі. Мы сёння і заканадаўства пераглядаем. Я, як член Канстытуцыйнай камісіі, буду адстойваць пазіцыі па ўмацаванні суверэнітэту і недапушчэнні дзяржаўнага перавароту", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі