Фота РІА Навіны
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт заклікае міжнародныя федэрацыі дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў адборачных спаборніцтвах да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, паведамляе шведскі тэлеканал SVT.
На летняй Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе выступалі 17 беларускіх і 15 расійскіх спартсменаў. Паводле інфармацыі крыніцы, у МАК прызналі рашэнне па допуску паспяховым, падобную схему збіраюцца выкарыстоўваць і на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Для гэтага федэрацыі павінны даць беларускім і расійскім атлетам магчымасць прайсці кваліфікацыю. Раней аб допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі пад нейтральным сцягам на адборачныя спаборніцтвы аб'явіў Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU).
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Італіі з 6 па 22 лютага 2026 года.-0-