Эліна Світоліна. Фота з архіва прэс-службы "Ралан Гарос"
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка даведалася пра саперніцу ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў другім чвэрцьфінальным матчы ўкраінская тэнісістка Эліна Світоліна, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, нечакана лёгка, усяго за гадзіну, абыграла трэцюю ракетку свету амерыканку Коры Гаўф - 6:1, 6:2. Такім чынам, у паядынку за выхад у фінал украінку чакае сустрэча з першай ракеткай свету, якая на старце чвэрцьфінальнай стадыі ўпэўнена перамагла амерыканскую тэнісістку Іву Ёвіч (27-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:0. Да гэтага Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу Францыі Ціянцоа Ракатамангу, кітаянку Чжу Сян Бай, прадстаўніцу Аўстрыі Анастасію Патапаву і канадку Вікторыю Мбока, не аддаўшы саперніцам ні аднаго сэта. Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024), а год таму ўступіла ў фінальным паядынку Мэдызісан Кіз.
Яшчэ два чвэрцьфіналы пройдуць заўтра. Польская тэнісістка Іга Свёнтак (2) сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (5), а прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава (4) згуляе з яшчэ адной амерыканкай Джэсікай Пегулай (6).
У спаборніцтвах мужчын першым паўфіналістам сёння стаў прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў (3-і нумар рэйтынгу ATP). Яго сапернікам будзе пераможца матчу паміж першай ракеткай свету іспанцам Карласам Алькарасам і аўстралійцам Алексам дэ Мінаўрам (6). Заўтра дзесяціразовы трыумфатар аўстралійскага чэмпіянату серб Новак Джокавіч (4) сустрэнецца з італьянцам Ларэнца Музеці (5), а дзеючы чэмпіён італьянец Янік Сінер (2) будзе сапернічаць з амерыканцам Бенам Шэлтанам (7).
Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца 1 лютага.-0-