Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2021, 11:34

Сусветную алімпійскую кваліфікацыю па боксе адменяць з-за пандэміі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны баксёрскі адборачны турнір на Алімпійскія гульні ў Токіа адменяць з-за пандэміі каранавіруса. Аб гэтым са спасылкай на агенцтва Kyodo паведамляе ТАСС.

Акрамя неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, перашкодай для правядзення гэтых спаборніцтваў стаў перанос еўрапейскага адборачнага турніру па боксе з красавіка на чэрвень. Замест гэтага фінальная кваліфікацыя будзе ажыццяўляцца на аснове рэйтынгу баксёраў.

Раней з-за пандэміі з сакавіка на май перанеслі заключны алімпійскі кваліфікацыйны этап па сінхронным плаванні.

Алімпіяда ў Токіа павінна была адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 была перанесена на год. Гульні пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі