Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная федэрацыя тхэквандо (World Taekwondo) зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.
На Савеце World Taekwondo ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах было прынята рашэнне дазволіць беларускім і расійскім юніёрам і дарослым атлетам спаборнічаць на турнірах пад эгідай арганізацыі пад сцягамі сваіх краін. Міжнародныя спаборніцтвы World Taekwondo зноў могуць праводзіцца ў Беларусі, Расіі права прымаць старты пакуль не вернута.-0-