Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 чэрвеня 2020, 17:43

Сумеснай цырымоніі адкрыцця Алімпіяды і Паралімпіяды ў Токіа не будзе

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа адмовіліся ад разгляду магчымасці правядзення сумесных цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпіяды і Паралімпіяды ў наступным годзе, паведамляе ТАСС.

Першапачаткова планавалася, што такі крок дасць магчымасць сэканоміць каля $119 млн. Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародны паралімпійскі камітэт выступілі за правядзенне раздзельных цырымоній. У якасці асноўных аргументаў яны прывялі лагістычныя цяжкасці. Так, паколькі Паралімпіяда праводзіцца на месяц пазней за Алімпіяду, паралімпійскім спартсменам давялося б прыехаць у Японію значна раней толькі на цырымонію. Акрамя таго, узніклі б складанасці з правамі на тэлетрансляцыю.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі