Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2022, 19:26

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі ІІ Гульняў краін СНД

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі ў 2023 годзе ІІ Гульняў краін СНД. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 22 сакавіка 2022 года нумар 60р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Аргкамітэт узначаліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Таксама ў яго склад увайшлі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў і іншыя.

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць адпаведны план мерапрыемстваў.

Пры неабходнасці да работы па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі ў 2023 годзе ІІ Гульняў краін СНД могуць прыцягвацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, аблвыканкамаў і іншых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі