Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2019, 19:30

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпіяды-2020 у Токіа

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXXIІ летніх Алімпійскіх гульнях і XVІ летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса ад 11 кастрычніка 2019 года нумар 463р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі ў аргкамітэце - міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Аргкамітэт упаўнаважаны пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у гульнях 2020 года кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, мясцовых адміністрацый раёнаў Мінска і іншых арганізацый.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе-2020 ускладзена на міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі