Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2021, 19:05

Стурла Хольм Легрэйд з Нарвегіі выйграў індывідуальную гонку на ЧС па біятлоне ў Славеніі

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежскі страляючы лыжнік Стурла Хольм Легрэйд не ведаў сабе роўных у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў Паклюцы (Славенія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адлегласць 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі пераможца пераадолеў за 49 мін 27,6 сек. Пры гэтым ён ні разу не прамахнуўся на стрэльбішчы. Серабро на рахунку немца Арнда Пайфера, які таксама страляў бездакорна, аднак уступіў наваспечанаму чэмпіёну свету 19,9 сек. Бронзавы медаль выйграў яшчэ адзін нарвежац Ёханес Дале. Ён не закрыў адну мішэнь, адстаўшы ад больш удачлівага суайчынніка на 40,9 сек.

Што датычыцца беларускіх біятланістаў, то лепшы з іх Антон Смольскі заняў 29-е месца (адставанне - 4 мін 31,3 сек, 3 промахі). Мікіта Лобастаў, які замяніў незадоўга да пачатку гонкі Дзмітрыя Лазоўскага, фінішаваў 30-м (адставанне - 4 мін 33,6 сек, 1 промах). Максім Варабей 54-ы, (адставанне - 5 мін 47,5 сек, 3 промахі), а Сяргей Бачарнікаў - 68-ы (адставанне - 6 мін 40,6 сек, 3 промахі).

Усяго стартаваў 101 спартсмен.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі