Сцяг Аўторак, 24 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 мая 2025, 17:40

Сцепусь змяніла Сяліцкую на пасадзе старшыні Беларускай федэрацыі плавання

Вольга Сцепусь. Фота НАК
Вольга Сцепусь. Фота НАК
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі плавання ў Нацыянальным алімпійскім камітэце адбыліся выбары новага старшыні арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Кіраўніком БФП была выбрана дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, маладзёжнай і сацыяльнай палітыцы Вольга Сцепусь. Намеснікамі старшыні сталі дзяржаўны трэнер Ганна Капачэня і галоўны трэнер нацыянальнай каманды Андрэй Ліпніцкі. На пасадзе кіраўніка федэрацыі Вольга Сцепусь змяніла Элу Сяліцкую, якая ўзначальвала БФП з 2017 года.

Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка падзякаваў Эле Аляксандраўне за шматгадовую плённую працу на чале федэрацыі. За значны ўклад у развіццё алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі Эле Сяліцкай была ўручана Ганаровая грамата Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памятны медаль. Таксама экс-кіраўнік БФП удастоена нагруднага знака "За заслугі" Беларускай федэрацыі плавання.

Як адзначыла генеральны сакратар НАК Беларусі Ксенія Санковіч, алімпійскі камітэт высока цэніць уклад Элы Сяліцкай у развіццё плавання ў нашай краіне. "Спадзяюся, вы прадоўжыце ўзаемадзейнічаць са спортам і з Нацыянальным алімпійскім камітэтам ужо ў рамках вашай работы ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы. Жадаю вам удачы і поспехаў у любой справе. Мы заўсёды будзем рады бачыць вас у сценах НАК", - сказала Ксенія Санковіч.-0-

Фота НАК Беларусі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі