Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2021, 17:02

Стральба з лука і муай-тай уключаны ў праграму ІІІ Еўрапейскіх гульняў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стральба з лука і муай-тай уключаны ў праграму III Еўрапейскіх гульняў, якія ў 2023 годзе пройдуць у Кракаве (Польшча), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Такім чынам, муай-тай упершыню будзе прадстаўлены на кантынентальным спартыўным форуме. Што датычыцца стральбы з лука, то гэты від спорту - адзін з самых папулярных на Еўрапейскіх гульнях, ён быў прадстаўлены ў 2015 годзе ў Баку і ў 2019-м у Мінску.

Раней у праграму мультыспартыўнага форуму былі ўключаны пляжны гандбол, сучаснае пяцібор'е, таэквандо, каратэ і вяслярны слалам.

III Еўрапейскія гульні пройдуць у Кракаве з 9 па 25 чэрвеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі