Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Стэфанас Цыцыпас з першай спробы выйграў падагульняючы турнір АТР

Спорт 18.11.2019 | 09:56
Стэфанас Цыцыпас. Фота ATP
Стэфанас Цыцыпас. Фота ATP

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэк Стэфанас Цыцыпас упершыню стаў пераможцам падагульняючага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), адолеўшы ў трохсэтавым фінале ў Лондане аўстрыйца Дамініка Ціма, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы сэт фінальнага паядынку доўжыўся больш за гадзіну, і Дамінік Цім выйграў яго на тай-брэйку - 7:6 (8:6). Другая партыя працягвалася ўсяго 25 мінут і засталася за грэкам - 6:2. У вырашальным сэце барацьба зноў была вельмі ўпартай, і справа зноў дайшла да тай-брэйка, у якім поспех спадарожнічаў Стэфанасу Цыцыпасу - 7:6 (7:4). Матч працягваўся 2 гадзіны 35 мінут.

Стэфанас Цыцыпас, якому ўсяго 21 год, першы раз выступаў на падагульняючым турніры АТР і адразу выйграў яго, чаго раней дабіваліся толькі 6 тэнісістаў. Ён зарабіў $2,6 млн прызавых і 1300 рэйтынгавых ачкоў, завяршыўшы сезон на 6-м радку рэйтынгу АТР.

Год таму Аляксандр Звераў з Германіі перамог у фінале серба Новака Джокавіча. Часцей за ўсіх трыумфатарам падагульняючага турніру станавіўся швейцарац Роджэр Федэрэр, у якога 6 тытулаў, на адзін менш у Новака Джокавіча, а таксама ў амерыканца Піта Сампраса і чэха Івана Лендла, якія даўно завяршылі гульнявую кар'еру.

У вырашальным матчы парнага разраду падагульняючага турніру АТР-2019 французы П'ер-Юг Эрбер і Нікаля Маю перамаглі новазеландца Майкла Вінуса і Равена Класэна з ПАР - 6:3, 6:4.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.