Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2020, 19:18

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на этап КС па біятлоне ў Фінляндыі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыў склад на восьмы этап Кубка свету па біятлоне, які пройдзе 12-15 сакавіка ў Контыялахты (Фінляндыя), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Каманду ў мужчын прадставяць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Мікіта Лабастаў, Максім Варабей, Ягор Казарынаў і Віктар Крыўко. У дзяўчат за ўзнагароды форуму пазмагаюцца Ірына Крыўко, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны, Дзінара Алімбекава і Адэліна Сабітава.

Стартуюць спаборніцтвы 12 сакавіка мужчынскім спрынтам, 13 сакавіка пройдзе аналагічная гонка ў жанчын. Пасьютамі прадоўжацца спаборніцтвы 14 сакавіка. Завершыцца этап Кубка свету 15 сакавіка сінгл-мікстам і змешанай эстафетай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі