Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2020, 17:14

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на этап КС па біятлоне ў Чэхіі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыў склад на сёмы этап Кубка свету па біятлоне, які пройдзе 5-8 сакавіка ў Нове-Места-на-Мораве (Чэхія), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Каманду ў мужчын прадставяць Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў і Мікіта Лабастаў. У дзяўчат за ўзнагароды форуму пазмагаюцца Ірына Крыўко, Алена і Ірына Кручынкіны, Ганна Сола.

Стартуюць спаборніцтвы 5 сакавіка жаночым спрынтам, 6 сакавіка пройдзе аналагічная гонка ў мужчын. Эстафетамі прадоўжацца спаборніцтвы 7 сакавіка. Завершыцца этап Кубка свету 8 сакавіка мас-стартамі.

Як паведамляе чэшскае агенцтва СТК, з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса, спаборніцтвы пройдуць без гледачоў на трыбунах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі