Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2021, 15:12

Стаў вядомы склад біятлоннай зборнай Беларусі на стартавых этапах Кубка свету і Кубка IBU

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне вызначыўся са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

На першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада, у складзе жаночай каманды выступяць Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. У мужчынскіх спаборніцтвах удзел прымуць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.

У першым этапе Кубка IBU ў шведскім Ідры (25-28 лістапада) у жаночых гонках стартуюць Аліна Пільчук, Наталля Карніцкая і Юлія Кавалеўская, у мужчынскіх - Мікіта Лабастаў, Ілья Тулацін, Ілья Аўсеенка і Антон Шыдлоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі