
Фота з архіва
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне вызначыўся са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
На першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада, у складзе жаночай каманды выступяць Ірына Лешчанка, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны. У мужчынскіх спаборніцтвах удзел прымуць Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі.
У першым этапе Кубка IBU ў шведскім Ідры (25-28 лістапада) у жаночых гонках стартуюць Аліна Пільчук, Наталля Карніцкая і Юлія Кавалеўская, у мужчынскіх - Мікіта Лабастаў, Ілья Тулацін, Ілья Аўсеенка і Антон Шыдлоўскі.-0-