Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2022, 16:55

Стаў вядомы расклад перадсезоннага хакейнага турніру з удзелам мінскага "Дынама"

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы тэрміны правядзення, удзельнікі і расклад матчаў перадсезоннага турніру Sochi Hockey Open-2022, у якім прыме ўдзел мінскае "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "зуброў".

Sochi Hockey Open пройдзе з 3 па 9 жніўня, усе матчы турніру адбудуцца на арэне "Шайба". Сапернікамі дынамаўцаў стануць хакейны клуб "Сочы", санкт-пецярбургскі СКА, омскі "Авангард", "Адмірал" з Уладзівастока і алімпійская зборная Расіі. Турнір пройдзе па кругавой сістэме, каманды правядуць адна супраць адной па адной гульні.

Каляндар матчаў "зуброў" выглядае наступным чынам:

3 жніўня: "Дынама" - СКА (пачатак у 15.45);

4 жніўня: "Дынама" - алімпійская зборная Расіі (12.00);

6 жніўня: "Дынама" - "Авангард" (15.45);

7 жніўня: "Дынама" - "Адмірал" (12.00);

9 жніўня: "Дынама" - "Сочы" (15.45).

У раскладзе турніру магчымы змяненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі